Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінск зноў затоплены: транспарт ходзіць з перабоямі

15.07.2025 15:26
Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. 16 ліпеня чакаюцца чарговыя навальніцы, месцамі — моцныя залевы і шквалісты вецер з парывамі да 20 м/с.
   , 15  2025 .
Затопленыя вуліцы беларускай сталіцы, 15 ліпеня 2025 г. Фота: МНС Беларусі

У аўторак, 15 ліпеня, Мінск накрыла залева з навальніцай. Затопленыя вуліцы выклікалі перабоі ў працы грамадскага транспарту, рух на некаторых участках спыніўся, — паведамляе выданне «Люстэрка». 

«Мінсктранс» паведаміў пра магчымыя адхіленні ад раскладу. Трамваі не курсуюць на вуліцах Пляханава, Батанічнай, тралейбусы — на Казінца, Кабушкіна, Свярдлова.

ДАІ Беларусі інфармуе пра адключэнне святлафораў у некалькіх раёнах горада. Праводзяцца аварыйныя работы.

Кіроўцаў просяць выбіраць бяспечную хуткасць, трымаць дыстанцыю, не паркавацца каля дрэў, быць уважлівымі на дарозе. Паводле дадатку «Яндекс.Пробки», на дарогах — да 10-бальных затораў.

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. 16 ліпеня чакаюцца чарговыя навальніцы, месцамі — моцныя залевы і шквалісты вецер з парывамі да 20 м/с.

эж