Дарадчык беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі паведаміў пра правядзенне ў Вашынгтоне перамоў з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі.
«У мяне адбыліся цёплыя і прадуктыўныя кансультацыі ў Белым доме з Эндзі Бейкерам – намеснікам дарадчыка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Дональда Трампа і дарадчыкам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джэя Дзі Вэнса», – напісаў Кучынскі.
Беларускі палітык паведаміў, што «гэтая сустрэча азначае найвышэйшы ўзровень узаемадзеяння дэмакратычнай Беларусі з Белым домам з моманту абрання прэзідэнта Трампа (...)».
Дзяніс Кучынскі перадаў ліст Дональду Трампу ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, а таксама падзякаваў амерыканскаму ўраду за вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку – Сяргея Ціханоўскага.
Бакі таксама абмеркавалі далейшыя крокі ў развіцці адносін паміж амерыканскім урадам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, падыход у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Палітыкі таксама размаўлялі пра ўльтыматум Трампа, магчымае перамір’е і ціск адміністрацыі прэзідэнта ЗША на Расію, пытанні рэгіянальнай бяспекі і месца Беларусі ў перамовах паміж Украінай і Расіяй.
вс