На адной з варшаўскіх будоўляў адбыўся няшчасны выпадак – 34-гадовы грамадзянін Беларусі Канстанцін Каліноўскі ўпаў з вышыні трэцяга паверха. Мужчына атрымаў шматлікія пераломы і зараз знаходзіцца ў бальніцы ў Варшаве, не маючы магчымасці зарабляць.
Яго сябры і знаёмыя адкрылі збор сродкаў на платформе siepomaga.pl, каб дапамагчы аплаціць лячэнне, рэабілітацыю і аднаўленне.
Канстанцін Каліноўскі быў прымушаны пакінуць Беларусь па палітычных матывах і выехаць ва Украіну. Калі пачалася вайна, ён пайшоў ваяваць за Украіну. Праз нейкі час ён пераехаў у Польшчу, падаў заяву на міжнародную абарону і ўладкаваўся на працу на будоўлю.
Збор сродкаў ідзе да 16 кастрычніка.
вс