Расійская авіякампанія «Аэрафлот» у панядзелак, 21 ліпеня, адмяніла тры рэйсы ў Мінск.
Планаванае прыбыццё самалётаў у Мінск – а 13:45, 17:50 і 21:55 паводле беларускага часу. Адпаведна, адмененыя таксама зваротныя рэйсы ў Маскву. Акрамя таго, было паведамлена пра затрымку двух ранішніх рэйсаў «Аэрафлота».
У нядзелю «Аэрафлот» таксама ўжо адмяняў рэйсы ў беларускую сталіцу. Прычына пазаштатнай сітуацыі – абмежаванні на палёты ў раёне аэрапорта Шарамеццева з-за атакаў украінскіх дронаў.
Беларуская авіякампанія «Белавія» не паведамляла пра адмену рэйсаў у Маскву.
вс