Беларуская Служба

Эканоміка: у першай палове гэтага года амаль адна пятая арганізацый былі стратныя ў параўнанні з 2024 годам

25.07.2025 11:53
Стратных арганізацый на 4,1 працэнтнага пункта больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. 
 .
Беларускія рублі.Фота: Maryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

У студзені – траўні 2025 года 18,7% арганізацый у Беларусі (тут і далей без уліку суб’ектаў малога бізнесу) былі стратныя – на 4,1 працэнтнага пункта больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (14,6%), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Доля стратных арганізацый павялічылася ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы:

Брэсцкая вобласць – на 5,9 п.п. (з 11,5% да 17,4%);

Віцебская вобласць – на 3,9 п.п. (з 10,3% да 14,2%);

Гомельская вобласць – на 3,3 п.п. (з 11,1% да 14,4%);

Гродзенская вобласць – на 0,9 п.п. (з 15,4% да 16,3%);

Мінская вобласць – на 2,5 п.п. (з 15,5% да 18%);

Магілёўская вобласць – на 2,3 п.п. (з 14,3% да 16,6%);

Мінск – на 5 п.п. (з 19,8% да 24,8%).