Беларуская Служба

Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой

25.07.2025 12:12
Амаль два гады таму Валанцёрская служба «Вясны» пачала рыхтаваць Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой.
.
..

Ён, як адзначалася, павінен будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх.

У Дапаможніку абраныя пакуль тры краіны — Грузія, Польшча і Літва. Менавіта там адбылася найбольшая міграцыя беларусаў. Надалей гэты пералік краін плануецца пашыраць.

Галоўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы стварэння Дапаможніка — гэта валанцёры і валанцёркі «Вясны». Яны вывучалі рэгуляванне па мірных сходах у кожнай з трох прадстаўленых краінаў.

Дапаможнік – гэта адмысловы сайт.

Вясна/ав