Беларуская Служба

У Мінску залева парушыла працу 86 маршрутаў грамадскага транспарту

30.07.2025 09:35
З учорашняга вечара рух спыняўся па 37 тралейбусных, 43 аўтобусных і ўсіх 6 трамвайных маршрутах.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Jarek Praszkiewicz

Было затоплена больш за 50 вуліц, праспектаў і плошчаў па ўсім горадзе. Паводле дадзеных прадпрыемства «Мінсктранс» затрымкі па руху транспарту склалі ад 8 хвілін да 3 гадзін 8 хвілін. 

У сваю чаргу, прадпрыемства «Мінскэнерга» паведаміла пра 25-секунднае адключэнне электраэнергіі ў Першамайскім раёне сталіцы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на паўночны ўсход ад Мінска, у пасёлку Калодзішчы, вёсцы Старына пашкоджаныя дахі дамоў і аўтамабілі, зафіксавана падзенне дрэў, пашкоджаныя лініі электраперадач.

Штармавое папярэджанне захоўваецца і на 30 ліпеня.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл