Беларуская Служба

З пачатку года ў Беларусі больш за 300 чалавек судзілі за карупцыю. У калоніі адправілі 84 чалавекі

31.07.2025 11:30
З пачатку года суды вынеслі прысуды за карупцыю больш за 300 людзям. Толькі каля 28% з іх прызначылі пазбаўленне свабоды, паведамілі ў Вярхоўным судзе.
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

«У 1-м паўгоддзі 2025 года 304 асобы асуджаны за ўчыненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці - на 7,3% менш, чым у першым паўгоддзі 2024 года (328 асоб). 84 асобы прыгавораны да розных тэрмінаў пазбаўлення волі», — паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, піша Люстэрка.

260 чалавек прыгаварылі да пазбаўлення права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю, толькі для васьмі гэта была асноўная мера пакарання. 10 чалавек пазбаўлены воінскага або спецыяльнага звання.

Аштрафавалі 253 асуджаных (толькі для аднаго чалавека гэта асноўнае пакаранне). Адтэрміноўку выканання пакарання прымянілі да 104 асоб, умоўнае непрымяненне - да 20.

Пакаранне ў выглядзе абмежавання волі прызначана 87 асуджаным, з іх семярым з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і 80 без накіравання.

Топ-3 артыкулаў КК, паводле якіх судзілі карупцыянераў:

крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК) - 133 асобы;

атрыманне хабару (арт. 430 КК) — 93 асобы;

перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2, 3 арт. 426 КК) - 45 чалавек.

Люстэрка/ав