Беларуская Служба

Смяротнасць у Беларусі амаль удвая перавысіла нараджальнасць

31.07.2025 12:23
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў трывожную статыстыку.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Gorodenkoff/Shutterstock.com

Зыходзячы з дадзеных, якія пазначаны ў зборніку “Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва”, у 2024 годзе ў краіне зафіксавана значнае перавышэнне колькасці памерлых над колькасцю нованароджаных. Дадзеныя прыводзіць Хартыя'97.

За год нарадзілася 58938 чалавек, тады як памерла 115124, што складае 6,5 нараджэння і 12,5 смерцяў на тысячу насельніцтва.

Разрыў асабліва адчувальны ў сельскай мясцовасці: на вёску прыйшлося 13324 нараджэння і 37643 смерці. У гарадах нарадзіліся 45,6 тыс. чалавек, памерлі — 77,5 тыс. чалавек.

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2024 годзе склала 74,7 года: 69,3 года ў мужчын і 79,8 года ў жанчын. Самы высокі паказчык зафіксаваны ў Мінску - 77,9 года, самы нізкі - у Віцебскай і Магілёўскай абласцях - 73,5 года.

нг