Беларуская Служба

У Беларусі істотны рост адмоўнага сальда знешняга гандлю 

01.08.2025 14:02
Паводле афіцыйнай статыстыкі, экспарт скараціўся ў першую чаргу з-за змяншэння гандлю з краінамі па-за межамі СНД. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Імпарт у Беларусь расце, а экспарт з краіны падае: дэфіцыт гандлю таварамі за першае паўгоддзе склаў 3,18 млрд долараў, месяц таму ён быў 2,6 млрд, паведамляе svaboda.org, спасылаючыся на Белстат. 

Экспарт тавараў з Беларусі за першае паўгоддзе 2025 года склаў 19 млрд долараў і знізіўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 3,7 %, а імпарт склаў 22,19 млрд і вырас на 3,3 %.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, экспарт скараціўся ў першую чаргу з-за змяншэння гандлю з краінамі па-за межамі СНД. Экспарт туды зменшыўся на 13,5 %, а імпарт адтуль павялічыўся на 9 %.

Адмоўнае сальда не кампенсуецца і ростам экспарту ў краіны СНД — ён павялічыўся толькі на 0,5 %, а імпарт адтуль зменшыўся на 0,4 %.

Гэтая статыстыка не ўлічвае гандаль паслугамі — адпаведныя звесткі пакуль не апублікаваныя.

Еўразійскі банк развіцця адзначае, што спад экспарту звязаны са змяншэннем попыту на беларускую прадукцыю на знешніх рынках.

эж


Эксперт: Ключавая перашкода да росту эканомікі Беларусі – дэфіцыт работнікаў

27.12.2023 15:31
Магчымасці для росту беларускай эканомікі вычэрпваюцца, напрыканцы года пачала разганяцца інфляцыя. Даследчыцкі цэнтр BEROC прадставіў экспрэс-аналіз вынікаў працы беларускай эканомікі паводле 11 месяцаў бягучага года.