Беларуская Служба

У Літве знайшлі дрон, якія надоечы заляцеў з Беларусі

01.08.2025 15:22
Міністарка абароны Літвы Довіле Шакаліене пацвердзіла знаходку, падрабязнасці паабяцалі паведаміць пазней.
,    ,    1
Беспілотнік, які прыляцеў з Беларусі, знойдзены ў Літве 1 жніўня Довіле Шакаліене / Facebook

1 жніўня ў Літве знайшлі беспілотнік, які заляцеў з Беларусі ў ноч з 27 на 28 ліпеня і знік над Каўнасам, паведамляе BNS. Дрон знайшлі на палігоне Гайжунай у Ёнаўскім раёне. На месца выехалі вайсковыя следчыя і сапёры.

Міністарка абароны Літвы Довіле Шакаліене пацвердзіла знаходку, падрабязнасці паабяцалі паведаміць пазней. Паводле папярэдніх звестак, гэта можа быць расійскі дрон «Гербера», падобны да іранскага Shahed-136.

Жыхары Вільні ўначы панядзелка паведамлялі пра гучны гук дрона над горадам каля 4:40 раніцы. МЗС Літвы заявіла, што ў выпадку пацверджання парушэння паветранай прасторы Беларусі будзе ўручаная нота пратэсту.

Аналагічны інцыдэнт адбыўся 10 ліпеня — тады дрон «Гербера» таксама заляцеў у Літву і ўпаў непадалёк ад зачынена КПП «Шумскас».

эж