Беларуская Служба

Фінляндыя далучылася да Міжнароднага фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў

01.08.2025 18:12
Міністарка замежных спраў Фінляндыі пацвердзіла далучэнне Фінляндыі да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і абвясціла, што будзе выдзелена 50 тысяч еўра.
         ,  ,31  2025 .
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанэн, Хельсінкі,31 ліпеня 2025 г. https://tsikhanouskaya.org/be/

У чацвер, 31 ліпеня, у Хельсінкі Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанэн, якая цяпер старшынюе ў АБСЕ.

Паводле прэсавай службы Ціханоўскай, Валтанэн пацвердзіла далучэнне Фінляндыі да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і абвясціла, што будзе выдзелена 50 тысяч еўра.

Фонд быў створаны ў 2023 годзе і кіруецца беларускімі арганізацыямі, што дапамагаюць палітвязням. Ён фінансуе рэабілітацыю, лячэнне, а таксама рэлакацыю былых зняволеных і іх сем’яў.

Фінляндыя стала дзявятай краінай, што далучылася да ініцыятывы. Раней гэта зрабілі Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Латвія, Эстонія, Люксембург і Іспанія. На старонцы МЗС Фінляндыі ў сацсетцы X адзначылі падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і дапамогу палітвязням.

Беларуская палітык таксама абмеркавала ўдзел свайго Кабінета ў мерапрыемствах АБСЕ, падкрэсліўшы, што выкананне прынцыпаў арганізацыі — неабходная ўмова для выхаду Беларусі з міжнароднай ізаляцыі.

эж