На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1184 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»), ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 600 чалавек. У ліпені на волю выйшлі мінімум 17 палітвязняў — яны адбылі тэрміны. Яшчэ некалькі чалавек былі памілаваныя.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.
Вясна/ав