«Інцыдэнт [...] расследуецца як асобны эпізод у рамках дасудовага расследавання ваенных злачынстваў ва Украіне пад наглядам пракурораў Дэпартаменту па расследаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі Генеральнай пракуратуры. Расследаванне праводзіць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Генеральнай пракуратуры Літвы.
Асобна ў пракуратуры ўдакладнілі, што не могуць даць больш інфармацыі, каб «не нашкодзіць расследаванню».
28 ліпеня раніцай у Літву заляцеў неапазнаны дрон з Беларусі. Яго заўважылі над Вільняй. Папярэдне сцвярджаюць, што знойдзены дрон падобны на расійскі беспілотнік «Гербера», прызначаны для падману сістэмаў супрацьпаветранай абароны, бо ён звонку нагадвае іранскі баявы дрон «Шахед».
Свабода/ав