Беларуская Служба

У Беларусі ў чэрвені звальнялі больш, чым прымалі на працу

04.08.2025 08:33
Пры гэтым колькасць тых, хто атрымаў працу ў чэрвені, вырасла на 31,3% у параўнанні з мінулым годам. Звальненняў было больш на 25,1%.
Ілюстрацыя Shutterstock/Goksi

У чэрвені беларускія арганізацыі часцей звальнялі работнікаў, чым наймалі, хоць розніца была нязначная, паведамляе REFORM.news.

Паводле дадзеных Белстата (без уліку мікра- і малых прадпрыемстваў), на працу былі прыняты 77,29 тыс. чалавек, звольнены — 78,54 тыс. Адмоўны баланс склаў 1265 чалавек.

Па выніках першага паўгоддзя таксама назіраецца перавага звальненняў: 349,2 тыс. чалавек звольнены, а прыняты — амаль 326 тыс., што дае адмоўны разрыў у 23 186.

Пры гэтым колькасць тых, хто атрымаў працу ў чэрвені, вырасла на 31,3% у параўнанні з мінулым годам. Звальненняў было больш на 25,1%.

Найбольшы адмоўны баланс у чэрвені назіраўся ў прамысловасці (-2518), адукацыі (-1556), транспарце (-798). Плюсавы — у будаўніцтве (+927), гасцінічнай сферы (+1049), сельскай гаспадарцы (+1236).

У цэлым колькасць занятых у эканоміцы ў чэрвені вырасла на 27,6 тыс. і склала амаль 4,15 млн чалавек.

эж