Беларуская Служба

Офіс Ціханоўскай параіў, што рабіць беларусам пры спробах вярбоўкі

04.08.2025 11:48
Зафіксаваны выпадкі спробаў вярбоўкі беларусаў за мяжой супрацоўнікамі КДБ Беларусі — у Літве, Польшчы, Грузіі.
Будынак КДБ у Мінскуcommons.wikimedia.org

Апошнім часам зафіксаваны выпадкі спробаў вярбоўкі беларусаў за мяжой супрацоўнікамі КДБ Беларусі — у Літве, Польшчы, Грузіі. Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў рэкамендацыі, як дзейнічаць у такой сітуацыі.

Асноўныя парады:

— Не рэагуйце на падазроныя прапановы працы, асабліва звязаныя з акцыямі пратэсту або надпісамі на сценах.

— Ігнаруйце прапановы супрацоўніцтва ад невядомых асобаў, асабліва калі яны звязваюцца па-за афіцыйнымі каналамі.

— Не перадавайце свае даныя асобам, якія сцвярджаюць, што звязаныя з беларускімі спецслужбамі.

— Не згаджайцеся на супрацоўніцтва, нават калі на вас ціснуць. Пры пагрозах звяртайцеся ў праваахоўныя органы краіны знаходжання.

Правілы бяспекі ў інтэрнэце:

— Правярайце кантакты і крыніцы;

— Не пераходзьце па сумнеўных спасылках;

— Не загружайце файлы ад незнаёмцаў;

— Карыстайцеся толькі надзейнымі каналамі сувязі.

«Будзьце пільныя і інфармуйце мясцовыя ўлады пра спробы вярбоўкі», — заклікае Офіс Ціханоўскай беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі.

эж