Беларуская Служба

Абвешчаны поўны спіс прэміі імя Ежы Гедройця

26.08.2025 10:44
Са спісу будзе сфармаваны кароткі спіс – шэсць пазіцый, а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі – кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы. 
       2025
Спіс твораў на прэмію імя Гедройця ў 2025 годзеКрыніца: Беларускі ПЭН

Арганізатары літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвясцілі выбар журы пасля галасавання за поўны спіс гэтага сезона. 

Паводле статута, у яго ўваходзіць 12 кніг, аднак сёлета журы выбрала ў спіс 13 выданняў. «У час пасяджэння, прысвечанага вызначэнню доўгага спіса, журы прэміі Гедройця прыняло рашэнне павялічыць колькасць пунктаў доўгага спіса да трынаццаці ў звязку з супадзеннем галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні», – паведамляецца на сайце Bellit.info. 

З гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс – шэсць пазіцый, а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі – кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы. 

Заснаваная ў 2012 годзе літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця прысуджаецца за найлепшую беларускамоўную кнігу прозы, якая выдадзеная ў папяровым, электронным або ў аўдыё-варыянце ў папярэднім годзе ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». 

Поўны спіс: 

  1. «Мое баба — Діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд); 
  1. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка (выдавецтва Gutenberg Publisher); 
  1. «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»); 
  1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org); 
  1. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»); 
  1. «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа (выдавецтва Gutenberg Publisher); 
  1. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»); 
  1. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»); 
  1. «Апошняе пакаленне» — Макар Валынкін (выдавецтва «Янушкевіч»); 
  1. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»); 
  1. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала (выдавецтва Alena Kazlova); 
  1. «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»); 
  1. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва Audiobooks.by і выдавецтва «Янушкевіч»).

 вс