Беларуская Служба

Каб на легкавіку заехаць у Польшчу трэба чакаць 10 дзён 

26.08.2025 15:02
Брэсцкі пункт застаецца адзіным даступным для аўтамабільных падарожнікаў на мяжы Беларусі і Польшчы. 
Памежны прапускны пункт «Брэст»gpk.gov.by

Кіроўцам легкавых аўтамабіляў даводзіцца чакаць каля 10 дзён, каб перасекчы мяжу з Польшчай у Брэсце.  У аўторак, 26 жніўня, на пропуск выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся яшчэ 16 жніўня, паведамляе «Белсат». У чарзе — каля 4328 машын. 

На літоўскім напрамку перад пунктам Меднікі (Каменны Лог) чакаюць 300 аўтамабіляў, перад Салечнікамі (Беняконі) — 180. Асабліва складаная сітуацыя з грузавікамі: перад Меднікамі сабралася 340 фураў, але за суткі аформілі толькі 16% ад нормы. Больш за 240 грузавікоў стаіць перад Салечнікамі.

Брэсцкі пункт застаецца адзіным даступным для аўтамабільных падарожнікаў на мяжы Беларусі і Польшчы. Другі пераход — Баброўнікі (Бераставіца) — зачынены Польшчай ад лютага 2023 года пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту.

Літва ў 2023–2024 гадах таксама закрыла шэраг пунктаў пропуску: Шумск, Цьверач, Лаварышкі і Райгорад. Латвія ў верасні 2023-га забарыкадавала пункт Сіленэ. Цяпер на мяжы Літвы з Беларуссю дзейнічаюць толькі Меднікі і Салечнікі.

эж

Памежны камітэт: сярэдні час перасячэння мяжы з ЕС у электроннай чарзе — больш за 6 сутак

16.08.2025 16:28
Памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.