Беларуская Служба

ЕГУ просіць інтэрнэт-карыстальнікаў быць асцярожнымі

27.08.2025 12:00
ВНУ нагадвае, што канкрэтныя інфармацыйныя каналы ЕГУ былі прызнаныя рэжымам у Беларусі экстрэмісцкімі.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэтbaj.media

Сайт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – ehu.lt прызнаны ўладамі Беларусі экстрэмісцкім. Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя старонкі ВНУ ў сацсетках Instagram, Facebook i LinkedInі канал у YouTube:

- уліковы запіс у сетцы Instagram пад назвай @ehuofficial, ідэнтыфікатар: https://www.instagram.com/ehuofficial;
- уліковы запіс у сацыяльнай сетцы Facebook пад назвай European Humanities University, ідэнтыфікатар: https://www.facebook.com/EHUOfficial;
- старонка ў сацыяльнай сетцы LinkedIn пад назвай Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, ідэнтыфікатар: https://lt.linkedin.com/school/european-humanities-university;
- канал у відэахостынгу YouTube пад назвай European Humanities University, ідэнтыфікатар: www.youtube.com/@EhuCampaigner.

Згодна з заканадаўствам Беларусі, выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжаны штраф альбо адміністрацыйны арышт. Таму ВНУ, просіць усіх, хто пражывае ў Беларусі альбо наведвае Беларусь, прыняць меры бяспекі, а менавіта:

- чысціць гісторыю браўзера пасля кожнага наведвання сайта ehu.lt (любой яго версіі – рускай, беларускай, англійскай ці літоўскай);
- не рабіць перапостаў з сайта ehu.lt і пазначаных вышэй акаунтаў у сацыяльных сетках у сваіх публічных сацыяльных сетках;
- па магчымасці паведаміць знаёмым, якія могуць наведваць сайт ehu.lt і пазначаныя вышэй акаунты ў сацсетках, пра сітуацыю і неабходныя меры бяспекі;
- адмяніць падпіску на названыя вышэй уліковыя запісы ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, YouTube.

Сайт ehu.lt будзе працягваць працу з прыняццем неабходных мер па абароне асабістых дадзеных карыстальнікаў.

«Звяртаем вашу ўвагу, што экстрэмісцкімі прызнаныя канкрэтныя інфармацыйныя каналы ЕГУ. Навучанне ва ўніверсітэце, навукова-акадэмічная і любая іншая дзейнасць, звязаная з ЕГУ, не можа з’яўляцца прадметам правапарушэння. Гэтая інфармацыя не ўплывае на штодзённую дзейнасць універсітэта. Пачатак навучальнага года – 1 кастрычніка», – паведамляе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

аз

Сайт і сацыяльныя сеткі ЕГУ былі ўнесеныя ў «экстрэмісцкі» спіс

23.08.2025 15:20
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінскa 20 жніўня.