Беларуская Служба

Журналіст Павел Дабравольскі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ

27.08.2025 13:50
Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года.
Павкел ДабравольскіКрыніца: Інстаграм-акаўнт Паўла Дабравольскага

Журналіст Павел Дабравольскі, якога 26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем, утрымліваецца ў СІЗА КДБ, паведамле «Позірк» са спасылкай на свае крыніцы. 

Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. Артыкул альбо артыкулы Крымінальнага кодэкса і сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў невядомыя. Яго акаўнт у «Тэлеграме» быў актыўны 11 сакавіка і 26 красавіка.

Журналіст працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН да яе прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем» у лістападзе 2021 года на падставе рашэння КДБ. Раней, 30 кастрычніка 2020 года, быў затрыманы ў Мінску і арыштаваны на 15 сутак.

Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку быў у Іране, Расіі і ў Паўднёвай Амерыцы. У кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.

вс