Беларуская Служба

Беларусы найчасцей атрымлівалі ДНЖ у Польшчы

02.09.2025 11:33
Пасля 2020 года з Беларусі выехала, паводле ацэнак, 500 тыс. чалавек.
Эміграцыякрыніца: pxhere.com/CC0 Domena publiczna

У 2024 годзе беларусы атрымалі амаль 175 тыс. першасных дазволаў на пражыванне ў краінах Еўрасаюза. Гэта на траціну менш, чым у 2023 годзе (281 тыс. 500 дазволаў), але значна больш, чым да 2020 года. Пра гэта піша «Белсат» на падставе даных Еўрастата.

Найбольшая колькасць дазволаў выдадзеная беларусам у Польшчы – 151 тыс. 116 (86%). Другое месца заняла Літва – 15 тыс. 812 дакументаў. На трэцім – Германія (1 тыс. 411), наступная – Іспанія (1 тыс. 404).

Сярод атрымальнікаў дакументаў – грамадзяне ва ўзросце 30–39 гадоў, пераважна мужчыны, якія выязджаюць на працу.

Пасля 2020 года з Беларусі выехала, паводле ацэнак, 500 тыс. чалавек.

Першасны дазвол на пражыванне – гэта любы дакумент, выдадзены ўпершыню, які дае права жыць у краіне ЕС больш за тры месяцы запар. У гэтую катэгорыю трапляюць не толькі віды на жыхарства, але і нацыянальныя доўгатэрміновыя візы (гуманітарныя, працоўныя, навучальныя і г.д.).

вс