Кіраўнік НАУ напісаў у сваім ТГ-канале, што атрымаў электронны ліст са зместам: «Латушка, уліп ты па поўнай. Што ж ты такі дэбіл, што не заўважыў, што цябе на камеру здымаюць, гэта значыць, гэтая праф*ра цябе здымае».
Латушка піша, што гэта паведамленне ад таго ж адрасата, які папярэджваў аб нападзе на яго ў Варшаўскім універсітэце за некалькі гадзін да здарэння. Які папярэджваў аб выхадзе прапагандысцкага відэафільма ОНТ у дачыненні да Святланы Ціханоўскай і яго. Які папярэджваў аб тым, што «пачынаецца ваша знішчэнне».
Павал Латушка піша, што ліст наступнага зместу дэманструе, што КДБ каардынуе і кіруе дзейнасцю Вольгі Карпушонак.
«На старонцы Вольгі Карпушонак могуць быць апублікаваныя выключна падрыхтаваныя спецслужбамі псеўдадоказы ў стылі фільма пра падпал. Ніякіх сустрэч, рэстаранаў і тым больш харасмента не было і не магло быць».
Некалькі дзён таму Вольга Карпушонак абвінаваціла Паўла Латушку ў сексуальных дамагальніцтвах. Палітык катэгарычна абвяргае абвінавачанні. Ён, а таксама іншыя знаёмыя Карпушонак лічаць, што жанчына па невядомых прычынах рэалізоўвае загад беларускіх службаў.
ав