Пракуратура Мінскай вобласці адсправаздачылася, што за чатыры гады ў суд былі накіраваныя больш за 1 100 заяў аб прызнанні розных матэрыялаў «экстрэмісцкімі»
«У 2024 годзе органамі пракуратуры Мінскай вобласці ў суды накіравана 450 заяў аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі, з якіх 443 задаволеныя. У бягучым годзе пададзена ўжо 237 заяў і 226 з іх задаволены. Усяго з 2021 года органы пракуратуры Міншчыны накіравалі ў суды звыш 1,1 тысячы такіх заяў», – паведамляюць у пракуратуры.
Таксама адзначана, што значная праца ў частцы прызнання рэсурсаў і выданняў «экстрэмісцкімі» праведзена пракуратурамі Маладзечанскага, Барысаўскага, Мінскага і Дзяржынскага раёнаў.
Вясна/ав