Дагэтуль не ўдаецца знайсці былога чыноўніка, а пазней апазыіцыянера Анатоля Котава — сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасці.
Ягоная жонка сказала ў каментары Радыё Свабода, што не атрымала ніякіх адказаў на свой афіцыйны запыт ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукам. Пра мужа яна на гэты момант не мае ніякіх навінаў — «ані добрых, ані кепскіх».
Анатоль Котаў знік у канцы жніўня. Паведамлялася, што апошні раз на сувязь ён выходзіў 21 жніўня — у гэты дзень ён прыляцеў з Польшчы ў Турцыю. Паводле звестак СМІ, ці ўвечары таго ж дня, ці зранку 22 жніўня ён пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце, якая нібыта накіроўвалася ў Сочы. Неўзабаве пасля выхаду з порта яхта адключыла бартавы перадатчык.
эж