Беларуская Служба

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца амаль сорак нелегалаў

03.09.2025 18:15
Па дадзеных на 3 верасня 2025 года, сёлета літоўскія памежнікі спынілі пранікненне на тэрыторыю краіны 1 118 нелегалаў.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

У ноч на серады каля Варэнскага і Лаздзійскага раёнаў з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегальных мігрантаў. Убачыўшы памежнікаў, нелегалы вярнуліся ў глыб тэрыторыі Беларусі, паведамляе delfi.lt

Першую групу нелегальных мігрантаў уначы зафіксавалі ў Варэнскім раёне. 9 нелегалаў з самаробнымі лесвіцамі да мяжы давялі двое мужчын, якія хавалі свае твары, верагодна, гэта былі прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі.

Па дадзеных Службы аховы дзяржмяжы, нелегалы планавалі падняцца па лесвіцы на вышыню 4,5 м і затым саскочыць з плота. Як толькі нелегалы наблізіліся да агароджы, іх зафіксавалі памежнікі, якія адразу накіраваліся на гэтае месца. Убачыўшы іх, нелегалы адразу вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. Пакінутыя імі лесвіцы забралі памежнікі.

Пры такіх жа абставінах мінулай ноччу на тэрыторыю Літвы спрабавалі прабрацца яшчэ дзве групы нелегалаў у Лаздзійскім раёне. У абодвух выпадках памежнікі рэагавалі вокамгненна. Нелегалы не паспелі прабрацца на тэрыторыю Літвы і адышлі ў глыб Беларусі.

У Літву з Беларусі спрабуюць прабрацца фізічна моцныя, здаровыя мужчыны, якім 20-40 гадоў. Па дадзеных Службы аховы дзяржмяжы, гэтыя людзі не маюць патрэбы ў дапамозе, ні Літва, ні прытулак у Літве іх не цікавяць, у іх адна мэта – нелегальна дабрацца да заходняй Еўропы, у асноўным, да Германіі.

Па дадзеных на 3 верасня 2025 года, сёлета літоўскія памежнікі спынілі пранікненне на тэрыторыю краіны 1 118 нелегалаў. У Польшчы і Латвіі не ўпусцілі адпаведна 24 470 і 9 247 нелегалаў.

аз

Ва Украіне апублікавалі прозвішчы яшчэ амаль 600 грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расіі

03.09.2025 14:13
Яны падпісалі кантракт з расійскім войскам у 2025 годзе.