Беларуская Служба

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў

05.09.2025 14:10
Чакаецца, што ўрачыста вітаць новага настаяцеля ў Барысаве будуць у наступную нядзелю, 14 верасня.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ля мінскага Чырвонага касцёлаФота: Katolik.life

Праз год пасля таго, як былога шматгадовага пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску, зачыненага ўжо амаль тры гады, ксяндза Уладзіслава Завальнюка звольнілі і адправілі на пенсію, яго накіроўваюць на новае месца служэння.

Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але, як даведаліся вернікі, святар прызначаны настаяцелем парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве, паведамляе katolik.life.

Гэта новы касцёл, які быў пабудаваны і асвечаны ў 2021 годзе. Пробашчам гэтай парафіі з'яўляецца ксёндз Аляксей Раманчук, якога накіроўваюць на служэнне ў Будслаў.

Чакаецца, што ўрачыста вітаць новага настаяцеля ў Барысаве будуць у наступную нядзелю, 14 верасня.

вс