Беларуская Служба

У некаторых вызваленых палітвязняў забралі пашпарты перад дэпартацыяй

12.09.2025 11:24
У некаторых палітвязняў, вызваленых у чацвер 11 верасня, забралі пашпарты. Без дакументаў у Літве апынуліся журналіст Ігар Лосік, журналіст, блогер з анархічнымі поглядамі Мікалай Дзядок і іншыя.
   .
Былыя палітзняволеныя пасля вызвалення.spring96.org

Па словах Ігара Лосіка, пашпарты забралі як мінімум ва ўсіх 13 мужчын, якія ноч перад вызваленне правялі ў СІЗА КДБ.

Мікалай Дзядок распавёў, што ягоны пашпарт у яго «адціснулі КДБ-шнікі» перад ад'ездам. Для Мікалая гэта ўжо другая такая сітуацыя, калі сілавікі забіраюць пашпарт. У размове з «Белсатам» ён нагадаў, што пры затрыманні ў лістападзе 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіку знішчылі яго пашпарт у шродэры ў яго на вачах.

Як адзначылі ў Офісе Святланы Ціханоўскай, замест пашпартоў вызваленым у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі МУС выдалі даведкі – «часовыя паперы фармату А4, якія не маюць прыкмет паўнавартаснага дакумента, які сведчыць асобу».

11 верасня Лукашэнка 52 палітзняволеных, іх прымусова вывезлі ў Літву. Палітык Мікалай не пагадзіўся на дэпартацыю, выбіў дзверы аўтобуса і выйшаў на нейтральнай паласе між Беларуссю і Літвою. Пазней яго звезлі ў невядомым кірунку.

mediazonaby.com/вх