Беларуская Служба

Дзе цяпер Статкевіча – не вядома. Дома яго няма

12.09.2025 15:46
Учора Міколу Статкевіча вызвалілі і везлі ў Літву, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь.
Мікалай Статкевіч на нейтральнай паласескрыншот відэа

Месцазнаходжання Мікалая Станкевіча невядомае, яго няма дома, напісаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» былы паплечнік палітвязня Сяргей Марцалеў. Ён спасылаўся на жонку палітыка Марыну Адамовіч.

«У мяне тлела надзея, што ўлады дадуць яму магчымасць жыць на волі, у Мінску, хай і пад паліцэйскім наглядам. Пакуль абставіны сведчаць пра тое, што Мікалай Віктаравіч зноў арыштаваны», – напісаў Сяргей Марцалеў.

Учора Міколу Статкевіча вызвалілі і везлі ў Літву, але ён адмовіўся пакідаць Беларусь, выйшаў з аўтобуса і некалькі гадзін сядзеў на нейтральнай паласе. Потым яго, хутчэй за ўсё, забралі невядомыя.

вс