Беларуская Служба

Спробы прыручыць Беларусь не прынясуць вынікаў – эксперт

15.09.2025 12:01
Беларусь толькі прыкідваецца, што мае добрую волю, перасцерагае Павел Коваль.
    .
Павел Коваль на Польскім радыё.Фота: IAR/Polskie Radio

Спробы прыручыць Беларусь не прынясуць вынікаў. Такім чынам нядаўнія крокі амерыканскай адміністрацыі ў дачыненні да рэжыму ў Мінску каментуе кіраўнік Сеймавай Камісіі па замежных справах Павел Коваль.
Нагадваем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што здыме санкцыі з беларускай авіякампаніі «Белавя». Гэта адказ на вызваленне рэжымам больш за 50 палітычных зняволеных.

Беларусь толькі прыкідваецца, што мае добрую волю, перасцерагае Павел Коваль (Paweł Kowal):

- Мы ведаем, што яны (рэжым – рэд.) утрымліваюць у турмах яшчэ некалькі тысяч вязняў, атакуюць польскую меншасць, забралі польскую ўласнасць, знішчаюць польскія культурныя каштоўнасці, у тым ліку могілкі, знішчаюць Каталіцкі касцёў і рэпрэсуюць святароў… Па гэтай справе я накіраваў ліст маім партнёрам у ЗША.

На мінулым тыдні Беларусь вызваліла 52 зняволеных розных нацыянальнасцей. Сярод іх былі грамадзяне Польшчы, Вялікабрытаніі, Латвіі, Германіі, Літвы і Францыі. Аднак сярод іх не было журналіста і актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.

IAR/аз

У некаторых вызваленых палітвязняў забралі пашпарты перад дэпартацыяй

12.09.2025 11:24
У некаторых палітвязняў, вызваленых у чацвер 11 верасня, забралі пашпарты. Без дакументаў у Літве апынуліся журналіст Ігар Лосік, журналіст, блогер з анархічнымі поглядамі Мікалай Дзядок і іншыя.

Партыя «Народная Грамада» патрабуе рэакцыі міжнароднай супольнасці на знікненне ейнага старшыні Мікалая Статкевіча (Абноўлена)

15.09.2025 08:40
Вядома, што Мікалай Статкевіч не пакінуў Рэспубліку Беларусь, але і дадому ён не вярнуўся, б’е трывогу «Народная Грамада».