Беларуская Служба

За ўдзел у пратэстах асудзілі топавую юрыстку з Мінска

16.09.2025 11:11
Жанчыну абвінавацілі ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Таццяна КлачкоКрыніца: Акаўнт Т.Клачко ў ВК

За ўдзел у пратэстах асудзілі юрыстку Таццяну Клачко – партнёрку вядомага юрыдычнага бюро і ўдзельніцу міжнародных праектаў.

Суд адбыўся ў сярэдзіне 2025 года. Жанчыну абвінавацілі ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яе прагаварылі да «хатняй хіміі», паведамляе «Наша Ніва».

Таццяне Клачко 37 гадоў. Яна нарадзілася ў Бабруйску, у 2011 годзе скончыла Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2017-м і 2021 гадах Клачко прайшла курсы ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, пракурораў, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.

Юрысткай Таццяна працуе з 2010 года, спецыялізуецца на паслугах бізнесу. З 2014 года жанчына ўдзельнічае ў штогадовым даследаванні Сусветнага банка «Doing Business».

вс