Беларуская Служба

Праваабаронца «Вясны» прысвяціў удзел у марафоне беларускім палітвязням

16.09.2025 17:02
У традыцыйным марафоне, які адбыўся 14 верасня 2025 года ў Вільні, прынялі ўдзел і беларусы.
   .
Алег Мацкевіч на марафоне.Фото: Леонид Судаленко/spring96.org

Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч ужо другі раз прысвяціў свой удзел у марафоне, які адбыўся 14 верасня 2025 году ў Вільні, беларускім палітвязням. Асабліва тым, якія сёння застаюцца за кратамі, у тым ліку сваім сябрам: праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзю Лабковічу і Марфе Рабковай.

Гэта быў другі ўдзел Алега Мацкевіча ў прабегу на максімальнай дыстанцыі ў 42 кіламетры.

«Я лічу патрэбным выкарыстоўваць любую магчымасць нагадаць пра іх. Варта любую акцыю ў публічнай прасторы прывязваць да пытання палітзняволеных у Беларусі, каб лішні раз нагадаць грамадству ў Беларусі і па-за яе межамі, што ў краіне адбываюцца злачынствы. Людзі церпяць за свае перакананні, пазбаўляюцца волі і пераследуюцца, усё гэта – акты злачынства супраць чалавечнасці», – падкрэсліў Мацкевіч.

Паводле яго, сітуацыя з палітвязнямі на сёння застаецца трывожнай, працэсы па вызваленні ідуць досыць марудна. Існуе таксама рызыка, што ў любы момант яны могуць быць перарваны.

«Таму для мяне гэта ў тым ліку і было матывацыяй бегчы. Хаця я сам не бягун», – дадаў Алег Мацкевіч.

аз

Amnesty International назвала сітуацыю са Статкевічам «гвалтоўным знікненнем»

16.09.2025 14:01
Паводле арганізацыі, беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстоўваць палітзняволеных, у якасці разменных манет на міжнароднай арэне.

4 гады калоніі за каментары і інтэрв'ю незалежным СМІ прысудзілі журналісту Ігару Ільяшу

16.09.2025 15:01
Судовы працэс над журналістам Ігарам Ільяшом распачаўся 21 лютага 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе.