Беларуская Служба

Стратэгічны дыялог паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША прапісалі ў законе

16.09.2025 18:05
Гэта доказ таго, што ЗША не збіраюцца адмаўляцца ад беларускай тэмы.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Стратэгічны дыялог паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША прапісалі ў законе. Пункт пра працяг супрацы ўключылі ў праект закона аб працягненні паўнамоцтваў Дзярждэпартамента, паведамляе «Еўрарадыё».

Кангрэс плануе ўпаўнаважыць дзяржсакратара садзейнічаць штогадоваму стратэгічнаму дыялогу. У межах такой супрацы прадугледжваецца «актыўнае ўзаемадзеянне [ЗША] з дэмакратычным рухам у Беларусі».

Гэты законапраект двухпартыйны і відавочна пройдзе праз галасаванне і ў Палаце прадстаўнікоў, і ў Сенаце.
Тое, што там асобнай тэмай ідзе Беларусь, дэманструе, што ад беларускай тэмы ЗША адмаўляцца не збіраюцца.

аз

Amnesty International назвала сітуацыю са Статкевічам «гвалтоўным знікненнем»

16.09.2025 14:01
Паводле арганізацыі, беларускія ўлады павінны спыніць выкарыстоўваць палітзняволеных, у якасці разменных манет на міжнароднай арэне.