МЗС Беларусі выступіў з заяваю, у якой гаворыцца, што «Рэспубліка Беларусь, кіруючыся выключна гуманітарнымі меркаваннямі, дае 1453 польскім грузавым аўтамабілям 10-дзённую адтэрміноўку для бесперашкоднага выезду з тэрыторыі краіны. Яны аказаліся ў пастцы з-за неабдуманага рашэння Варшавы аб закрыцці мяжы. Гэта – не проста жэст добрай волі, а экстраардынарная мера, якая дэманструе нашу нязменную прыхільнасць добрасуседству і адказнаму падыходу да міжнародных адносін».
Падкрэсліваецца, што ўлады «свядома адмовіліся ад сцэнара жорсткага прымянення мытнага заканадаўства, хаця ён абяцаў значныя фінансавыя дывідэнды і адпаведныя страты для польскіх перавозчыкаў. Замест санкцыяў – мы даем шанец. Замест ціску – прапануем дыялог».
«Мы чакаем, што Польшча праявіць гатоўнасць да разумных і ўзважаных рашэнняў, якія будуць садзейнічаць аднаўленню нармальнага прыгранічнага ўзаемадзеяння. Пасля заканчэння ўказанага тэрміну Беларусь пакідае за сабой права прымяніць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб'ёме», гаворыцца ў заяве.
вх