Праваабаронцы «Вясны» звяртаюць увагу, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены і толькі частка з іх была «асуджана паводле экстрэмісцкіх артыкулаў».
За гэты час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.
«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, кажа аб працягу рэжымам практык дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці па вызначэнні Міжнароднага крымінальнага права», — казаў у чэрвені праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
вх