Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах. Марыне Рапавец 42 гады. Родам яна з Бабруйска. У 2007 годзе скончыла аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Засталася жыць у Мінску, паведамляе «Наша Ніва».
Больш за 15 гадоў Марына займаецца педагагічнай дзейнасцю. Яна выкладала ў дзіцячай вакальнай студыі пры БДУ і дзіцячых музычных школах Мінска. Таксама кіруе ансамблем «Pretty bend» і выкладае ў музычнай школе Веранікі Яноўскай, якой таксама нядаўна прысудзілі хатнюю хімію.
Голас Марыны Рапавец гучыць у афіцыйным запісу гімна Беларусі. Яго запісвалі ў пачатку 2000 гадоў сіламі аркестра Узброеных сілаў і акадэмічнага хора Беларускага радыё і тэлебачання. Салістка гэтага хора Вольга Рузіна ўзгадвала, што ў хоры хапала моладзі – кіраўнік Віктар Роўда ўключаў у склад маладых і таленавітых студэнтаў.
Марыну Рапавец затрымалі ў чэрвені 2025 года і, па звестках партала Dissidentby, пасадзілі на суткі. Пасля – перавялі ў СІЗА-1 у Калядзічах.
Жанчыну нядаўна асудзілі за ўдзел у пратэстах і далі хатнюю хімію.
вс