Беларуская Служба

У Мінск прыбыла высокая кітайская дэлегацыя, магчымая размова пра беларуска-польскую мяжу

22.09.2025 09:45
Адной з тэм перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі прадстаўнікамі ўладаў Беларусі стане праблема закрытай польска-беларускай мяжы.
                    .
Сакратар Цэнтральнай камісіі ў праверцы дысцыпліны і член Пастаяннага камітэту Палітбюро Камуністычнай партыі Кітаю Лі Сі знаходзіцца з візітам у Беларусь.belta.by

Пасля перамоваў у Афінах у Беларусь прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром Цэнтральнай камісіі ў праверцы дысцыпліны і сябрам Пастаяннага камітэту Палітбюро Камуністычнай партыі Кітаю Лі Сі. Гэты візіт раней анансавала агенцтва «Сіньхуа».

Лі Сі ў Грэцыю запрашала партыя «Новая дэмакратыя», а ў Беларусь – апарат Лукашэнкі. Усяго замежны візіт кітайскага чыноўніка ў Грэцыю і Беларусь разлічаны на 17-24 верасня, нагадвае «Свабода».

Пасля прылёту ў Мінск Лі Сі правёў перамовы з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.

Адной з тэм яго перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі прадстаўнікамі ўладаў Беларусі стане праблема закрытай польска-беларускай мяжы. З-за яе Кітай страціў амаль увесь чыгуначны транзіт (80%) на рынак Еўрасаюза.

На мінулым тыдні па выніках візіту ў Польшчу і перамоваў з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім міністр замежных спраў Кітаю Ван І паабяцаў Лукашэнку «шчырую размову» аб сітуацыі на польскай мяжы.
Польшча, у сваю чаргу, абяцала не трымаць мяжу закрытай ані дня болей, калі мігранцкі крызіс на беларускай мяжы будзе спынены.

аз

«Акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці», – так беларускі дыктатар ацэньвае савецкую агрэсію супраць Польшчы ў 1939 годзе

17.09.2025 10:24
З 2021 года 17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства, якое грунтуецца на антыпольскай прапагандзе.

Беларусь адказвае на закрыццё мяжы. Кіроўцы і транспартныя сродкі апынуліся ў пастцы

19.09.2025 14:01
Між тым, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі разіць кіроўцам вяртацца праз пераходы, якія былі зачыненыя два гады таму.