Беларуская Служба

Сярод пацярпелых у выніку атакі беспілотнікаў у Крыме ёсць грамадзяне Беларусі

22.09.2025 12:00
Яны знаходзіліся на берагавой лініі Фароса ў момант атакі УСУ ўвечары 21 верасня.
Сярод пацярпелых у выніку атакі беспілотнікаў у Крыме ёсць грамадзяне БеларусіЗдымак: сацсеткі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод 13 пацярпелых, якія паступілі ў Ялцінскі шматпрофільны медыцынскі цэнтр Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва РФ пасля атакі беспілотнікаў 21 верасня, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Яніна Паўленка – «кіраўніца адміністрацыі» горада, які знаходзіцца ў анексаваным Расіяй Крыме.

Паводле яе, 12 чалавек шпіталізавана, у тым ліку ў цяжкім стане – 4, у стане сярэдняй ступені цяжкасці – 7.

«Вырашаецца пытанне пра магчымае транспартаванне аднаго з пацыентаў санавіцыяй пасля чарговага ўрачэбнага агляду. Усяго праведзена чатыры аперацыі. Адзін пацыент знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, аднаму спатрэбілася пераліванне крыві».

Ва ўсіх пацярпелых аскепкавыя раненні. Яны знаходзіліся на берагавой лініі Фароса ў момант атакі УСУ ўвечары 21 верасня.

Колькасць пацярпелых беларусаў і іх стан не ўдакладняецца.

Расія анексавала ўкраінскія тэрыторыі – Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль – у 2014 годзе, нагадвае «Позірк».

аз

Больш за 133 000 расійскіх жаўнераў загінулі падчас вайны супраць Украіны, падлічылі незалежныя журналісты

22.09.2025 10:45
Расследаванне журналістаў паказвае, што асабліва вялікія страты былі зафіксаваны ў першыя месяцы, пасля абвяшчэння «частковай мабілізацыі».