Закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю – недружалюбны крок Варшавы ў дачыненні да КНР, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 22 верасня ў Мінску на сустрэчы з членам пастаяннага камітэта палітбюро цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі. Пра гэта паведамляе «Позірк».
«Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візітам у Беларусь, рознага роду інсінуацый наконт у тым ліку нашых стасункаў з Польшчай і закрыцця мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, – цытуе палітыка яго прэс-служба. – Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў – палітычны, нейкі кітайскі, мусіць, іміджавы, як лічаць палякі, супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але ніколькі не эканамічны. Паколькі такая імперыя, як Кітай, папросту дасць рады гэтай праблеме. Але тэма гучыць».
«Таму я хацеў бы з вамі сам-насам, калі вы не супраць, пасля нашай сустрэчы распавесці вам сёе-тое і падзяліцца нашымі данымі на гэту тэму. Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў», – дадаў ён.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны КПП Цярэспаль (Брэст), які выкарыстоўваўся для пропуску легкавых аўтамабіляў, 12 верасня – у першы дзень беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2025», якія і паслужылі падставай для такога рашэння. У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пакуль не адкрые мяжу.
Польскія ўлады паведамілі, што рашэнне пра закрыццё мяжы «дзейнічае да далейшага апавяшчэння і прадыктаванае клопатам пра бяспеку грамадзян Польшчы».
вс