Пасля таго, як 11 верасня з беларускіх турмаў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву 52 вязні, з іх – 40 палітзняволеных беларусаў, фонд салідарнасці BYSOL абвесціў тэрміновы збор на 50 тыс. еўра для падтрымкі гэтых людзей. Літаральна за некалькі дзён было сабрана нашмат больш – 111 тыс. 297 еўра (па стане на 22 верасня). Прадстаўнік фонду Зміцер Ягораў распавёў «Белсату», як будуць размеркаваныя гэтыя грошы.
Паводле яго словаў, усе палітвязні, якія выходзяць на свабоду, найперш маюць права на аднаразовую дапамогу ў памеры 1 тыс. еўра – яна выплочваецца са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду. Гэтыя грошы атрымаў 31 беларус, вызвалены 11 верасня.
Гэтая дапамога безумоўная, BYSOL не пытаецца, на што яна будзе траціцца, не просіць нейкія справаздачы, і каб яе атрымаць, трэба падаць заяўку праз сайт фонду, кажа Зміцер Ягораў.
З сабраных больш чым 111 тыс. еўра дадатковай дапамогі палітвязням, вызваленым 11 верасня, пойдуць 50 тыс., як і планавалася ад пачатку.
Невялікая частка гэтай сумы ўжо была выдадзеная на расходы, звязаныя з легалізацыяй вызваленых – консульскія зборы для візаў, страхоўкі і іншыя рэчы, патрэбныя, каб законна знаходзіцца ў іншай краіне, зазначае прадстаўнік BYSOL.
За астатнюю суму фонд хоча арганізаваць сістэмную дапамогу былым вязням на працягу трох месяцаў.
вс