«Бачыліся з Фядутам, размаўлялі. Хаця ўсіх папярэдзілі, што да яго лепш не падыходзіць, таму што адразу адправяць у ШІЗА», – расказаў у інтэрв'ю сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў Вячаслаў Лазараў, які бачыў прыгаворанага да 10 гадоў пазбаўлення свабоды палітолага і літаратуразнаўцу.
Паводле Лазарава, Фядута вельмі моцна схуднеў. «Ён ходзіць з кіёчкам, часцей за ўсё з суправаджэннем, бо самому перасоўвацца цяжка. Асноўная праблема Фядуты – сэрца. Яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь (...)», – сказаў былы палітвязень. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Аляксандр Фядута трымаецца і жартуе, і што з ім можна цікава пагаварыць на любыя тэмы.
Паводле Лазарава, за кантакт з Фядутам кідаюць у штрафны ізалятар – раней на 10 сутак, цяпер на 15.
Аляксандр Фядута быў затрыманы ў красавіку 2021 года. У верасні 2022 года яго прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення свабоды, абвінаваціўшы ў змове з мэтай дзяржперавароту. Разам з ім былі затрыманыя і асуджаныя Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў, якія ўжо выйшлі з калоніі па памілаванні.
вс