Беларуская Служба

Затрыманы ў Беларусі польскі манах-кармеліт прызнаны палітвязнем

23.09.2025 13:09
Гжэгаж Гавел — грамадзянін Польшчы з Кракава, манах каталіцкага ордэна кармелітаў. У ліпені паведамлялася, што ён абараніў магістарскую дысертацыю.
    -  .
Затрыманы ў Беларусі польскі манах-кармеліт прызнаны палітвязнем.Фота з адкрытых крыніц.

4 верасня дзяржаўныя прапагандысцкія медыя распаўсюдзілі інфармацыю, што Гжэгажа Гавэла затрымалі ў Лепелі. Мужчыну абвінавачваюць у «шпіянажы» (арт. 358 КК) — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

У сюжэце паказалі раздрукоўку дакумента Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з грыфам «Сакрэтна» — «распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзеле ССУ «Захад-2025». Паводле версіі прапагандыстаў, паляк атрымаў яго літаральна за некалькі хвілін да затрымання. Кадры перадачы дакумента ў машыне таксама былі прадэманстраваныя — падобна, што яны былі знятыя схаванай камерай.

Затрыманне праводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. У сюжэце сцвярджалася, што Гавел добраахвотна выдаў дакументы, а ўсе працэсуальныя дзеянні былі дэманстрацыйна паказаныя нібыта адбываліся «згодна з законам» — у прысутнасці панятых, з прад'яўленнем пасведчання і ўдзелам перакладчыка.

Таксама прапагандысты распавялі, што Гавел нібыта праз сацыяльныя сеткі выйшаў на беларуса і прапаноўваў яму супрацоўніцтва на карысць Польшчы: перадаваць інфармацыю пра вайсковую выведку і камандны склад, а ўзамен абяцаў штомесячную грашовую ўзнагароду. Самога беларуса ў кадры заблюрылі.

Сярод асабістых рэчаў паляка паказалі грошы розных краін (у тым ліку балгарскія левы) і сім-карту МТС, якую, паводле версіі, ён «атрымаў ад кагосьці».

Гжэгаж Гавел прызнаны палітычным зняволеным.

вх