Начальнік сакратарыята наглядальнай рады Парку высокіх тэхналогій Ганна Рабава распавяла, што па выніках першага паўгоддзя бягучага года экспарт яго рэзідэнтаў «ужо падабраўся» да 1 млрд долараў.
Па словах Ганны Рабавай, з пачатку гэтага года ПВТ прырос сотняй кампаній, піша belmarket.eu.
Усяго ў ПВТ працуюць 1050 кампаній, з якіх каля траціны — з замежным капіталам.
«Мы не толькі працягваем знешнеэканамічную дзейнасць на традыцыйных для рэзідэнтаў ПВТ рынках, але таксама імкнёмся пашырыць геаграфію супрацоўніцтва. Я гавару пра рынкі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі», - адзначыла Ганна Рабава.
З верасня стартаваў новы раўнд прыёму заявак для рэгістрацыі арганізацый у якасці рэзідэнтаў.
У ПВТ працуюць 60 тыс. чалавек (да 31 года - 45 працэнтаў ад агульнай колькасці). З іх 1,5 тыс. — гэта замежнікі.
вх