Беларуская Служба

Беларуская мытня ўзмоцніць змены на мяжы з Польшчай для афармлення «максімальна магчымай колькасці транспарту»

24.09.2025 16:02
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні «Захад-2025».
   -
Памежны пераход на польска-беларускай мяжыКрыніца: podlasianin.com.pl

Змены супрацоўнікаў у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай «укамплектаваныя і ўзмоцненыя», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК). Як адзначае ведамства, рашэнне прынятае «для афармлення максімальна магчымай колькасці чыгуначнага транспарту, грузавікоў, легкавых аўто і аўтобусаў, якія ідуць праз беларуска-польскую мяжу».

«Мытнае афармленне транспартных сродкаў у аўтадарожных пунктах пропуску беларускі бок пачне загадзя з 23:00 [24 верасня] з мэтай іх аператыўнага ўбыцця пасля афіцыйнага адкрыцця польскім бокам руху», – гаворыцца ў паведамленні.

Чыгуначныя саставы для перасячэння мяжы «будуць афармляцца ў мытных адносінах таксама загадзя, па меры падачы іх Беларускай чыгункай», паведамляе ДМК.

Як нагадвае «Позірк», 23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што мяжа з Беларуссю будзе адкрытая апоўначы 25 верасня (1:00 па беларускім часе), аднак падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці – калі «ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў» – урад «не будзе вагацца» і закрые мяжу зноў.

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні «Захад-2025», якія і паслужылі падставай для такога рашэння.

Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская вітала намер Польшчы адкрыць мяжу з Беларуссю, адзначыўшы «канструктыўную ролю» Кітая.

аз

Польшча перанакіравала частку грузавых цягнікоў праз Літву пасля закрыцця мяжы з Беларуссю

19.09.2025 15:54
30 грузавых цягнікоў штодня перасякалі мяжу польска-беларускую мяжу.

Нават 47 мільёнаў еўра можа складаць кошт польскіх грузавікоў, якія не паспелі вярнуцца ў Польшчу да закрыцця мяжы з Беларуссю

23.09.2025 13:10
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць, што Польшча канчаткова будзе прымушаная адкрыць мяжу.

Польскі палітык заяўляе, што больш за тысяча польскіх грузавікоў засталася ў Беларусі і не можа выехаць

23.09.2025 15:01
Віцэ-спікер Сейма і лідар Канфедэрацыі Кшыштаф Босак у аўторак абвясціў аб заблакаванні ў Беларусі больш за тысячы грузавікоў у выніку закрыцця мяжы.