Беларуская Служба

У Беларусь ужо 10 дзён не заляталі расійскія беспілотнікі

24.09.2025 18:10
Апошнія інцыдэнты былі зафіксаваныя 14 верасня.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Нягледзячы на штодзённыя атакі Расіі «Шахедамі» на Чарнігаўскую, Жытомірскую і Кіеўскую вобласці Украіны, ужо 10 дзён не было залётаў расійскіх дронаў у Беларусь, паведаміла «Свабода».

Апошнія інцыдэнты былі зафіксаваныя 14 верасня, калі некалькі дронаў заляцелі ў кірунку Гомеля і Лоева паводле звестак украінскага маніторынгавага каналу «еРадар».

Адсутнасць новых парушэнняў паветранай прасторы Беларусі з 14 верасня пацвердзіў «Флагштоку» аўтар каналу «еРадар».

І гэта пры тым, што да 14 верасня толькі за адзін тыдзень адбылося 25 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі залётнымі дронамі. З іх 17 – у сераду 10 верасня.

У той жа дзень каля 20 дронаў выявілі ў польскім небе, каля чатырох з іх збілі. Гэта сталася першым выпадкам ад вайны ва Украіне, калі краіна НАТА адкрыла агонь па варожых цэлях.

аз