Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская заклікала Дональда Трампа не паддавацца на падман Лукашэнкі

25.09.2025 13:40
Ціханоўская заклікала адміністрацыю ЗША працягваць працу над вызваленнем зняволеных, пакуль ёсць магчымасць.
Святлана Ціханоўская t.me/tsikhanouskaya

Кіраўнік Беларусі, чыё жалезнае кіраваньне прынесла яму мянушку «апошні дыктатар Еўропы», хоча падмануць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа такімі жэстамі, як вызваленне зняволеных, перасцерагла ў сераду лідарка дэмакратычнай Беларусі ў кулуарах Генеральнай Асамблеі ААН. Словы Святланы Ціханоўскай перадае агенцтва Associated Press.

«Свабода» нагадвае, што ў гэтым месяцы Дональд Трамп палепшыў адносіны ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам, змякчыўшы санкцыі ў абмен на вызваленне некаторых палітычных зняволеных. Пагадненне дазваляе Беларусі рамантаваць і купляць запчасткі для сваіх самалётаў Boeing і іншых самалётаў.

У сераду, падзякаваўшы Трампу за вызваленне зняволеных, Ціханоўская папярэдзіла Злучаныя Штаты, каб тыя не сталі «плаціць занадта шмат» за невялікую колькасць людзей, якіх Лукашэнка да гэтага часу пагадзіўся вызваліць. У час апошняга вызвалення на волю выйшлі 52 зняволеныя, і ў цэлым за апошні год Лукашэнка вызваліў больш за 300 чалавек.

«Мяркую, што намер Лукашэнкі – падмануць прэзідэнта Трампа, – сказала яна.

Ціханоўская заклікала адміністрацыю ЗША працягваць працу над вызваленнем зняволеных, пакуль ёсць магчымасць, сказаўшы: «Людзі паміраюць у турмах».

Але лідарка апазіцыі адзначыла, што, нягледзячы на вызваленне, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Па меры вызвалення некаторых зняволеных значна больш трапляюць у турмы ў рамках рэпрэсій.

аз

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN

24.09.2025 15:01
«Гэта не той канал, які патрэбны. Гэта ж не Fox News. Fox News – вось гэта канал, які глядзіць Дональд Трамп», – пераконваў былы палітвязень.