Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі

25.09.2025 15:40
Вайсковага аташэ Вялікабрытаніі не было ў Беларусі амаль 5 гадоў.
Новы вайсковы аташэ пры пасольстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі маёр Уільям Джорджt.me/modmilby

Міністэрства абароны Беларусі 24 верасня акрэдытавала новага вайсковага аташэ пры пасольстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі – маёра Уільяма Джорджа. Ён цяпер афіцыйна прадстаўляе Вялікабрытанію ў беларускім вайсковым ведамстве, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.

У Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны адбылася сустрэча з Уільямам Джорджам, на якой абмеркавалі пытанні двухбаковых кантактаў у сучасных умовах.

Вайсковага аташэ Вялікабрытаніі не было ў Беларусі ўжо амаль 5 гадоў. У лістападзе 2020 года тагачасны вайсковы аташэ Уайт Байкот Цімаці разам з намесніцай пасла Лізай Тумвуд былі абʼяўленыя персонамі нон грата з-за «пацверджанага дэструктыўнага характару дзейнасці гэтых асоб».

У жніўні мінулага года завяршылася місія пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс, і з таго часу дыпмісія кіруецца часовым павераным.

аз