Беларуская Служба

Латвія ўводзіць платную электронную чаргу для аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю

25.09.2025 16:45
Магчымасць папярэдняга запісу ў электронную чаргу будзе адкрытая з 1 кастрычніка.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

З 15 кастрычніка Латвія ўводзіць абавязковую электронную рэгістрацыю для перасячэння мяжы, паведамляе «Позірк» са спасылкай на TVNet.

Магчымасць папярэдняга запісу ў электронную чаргу будзе адкрытая з 1 кастрычніка. Плата за адзін транспартны сродак складзе 9,3 еўра. Ад платы будуць вызваленыя кіроўцы рэйсавых міжнародных аўтобусаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі, а таксама конныя экіпажы і асобы з пашпартамі краін Еўрасаюза.

Як паведамлялася раней, у Латвіі з 1 верасня дзейнічае новая працэдура ўезду грамадзян шэрагу трэціх краін: патрабуецца папярэдне падаць інфармацыю пра сябе і чакаць пацверджання або адмовы.
Іншаземец абавязаны запоўніць анкету не пазней чым за 48 гадзін да перасячэння мяжы. У анкеце патрабуецца ўказаць мэту і тэрмін паездкі, маршрут, месца меркаванага знаходжання, кантактныя даныя, а таксама звесткі аб службе ў войску, спецслужбах, памежнай ахове, мытні, установах унутраных спраў, юрыдычных або замежных (уключаючы дыпламатычныя) ведамствах.

Падаваць звесткі трэба асабіста (анлайн), за іх непрадастаўленне або скажэнне прадугледжаны штраф да 2 тысяч еўра.

аз

Беларуская мытня ўзмоцніць змены на мяжы з Польшчай для афармлення «максімальна магчымай колькасці транспарту»

24.09.2025 16:02
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні «Захад-2025».