Беларуская Служба

Польшча рэкамендавала сваім грамадзянам пакінуць тэрыторыю Беларусі

26.09.2025 14:50
Польскае МЗС папярэджвае, што выпадку пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця межаў або іншых непрадбачаных абставін эвакуацыя можа быць складаная.
Сцяг Польшчыfreestocks-photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

25 верасня 2025 года Польшча аднавіла руху на памежных пераходах з Рэспублікай Беларусь, які быў прыпынены на перыяд вучэнняў «Захад-2025».



«У цяперашні час для пасажырскіх перавозак з Польшчай адкрыты толькі памежны пераход Тэрэспаль-Брэст. Акрамя таго, для грузавых перавозак адкрыты памежны пераход Карошчын (Кукурыкі) – Казловічы», – паведамляе польскае пасольства на сваёй афіцыйнай старонцы.

Адначасова пасольства нагадвае, што «з-за ўзрастання напружанасці, вайны ў рэгіёне і паўторных адвольных арыштаў польскіх грамадзян Міністэрства замежных спраў раіць устрымацца ад любых паездак у Рэспубліку Беларусь».

«Міністэрства замежных спраў заклікае польскіх грамадзян, якія застаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, неадкладна пакінуць яе тэрыторыю, выкарыстоўваючы даступныя камерцыйныя і прыватныя сродкі», – чытаем у заяве пасольства Польшчы.

«У выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця межаў або іншых непрадбачаных абставін эвакуацыя можа аказацца значна больш складанай або нават немагчымай», – папярэджвае пасольства ў заяве, змешчанай на сваёй афіцыйнай старонцы.

аз

Беларуская мытня ўзмоцніць змены на мяжы з Польшчай для афармлення «максімальна магчымай колькасці транспарту»

24.09.2025 16:02
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю з 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні «Захад-2025».