Беларуская Служба

Цэны на жытло ў Мінску б'юць рэкорды

29.09.2025 11:44
З пачатку 2025 года сярэдні «квадрат» падаражэў на 12,4 % і дасягнуў 1844 долараў, у дарагіх комплексах прадаюцца кватэры па 6000+ за м².
.  .
Ілюстрацыя. Жылы квартал. Shutterstock/TheHighestQualityImages

Цэны на жытло ў Мінску працягваюць біць рэкорды, хоць попыт падае, а даходы беларусаў растуць павольна.  У беларускай сталіцы, як паказаў аналіз «The Guardian», на які спасылаецца тэлеканала «Белсат», сітуацыя яшчэ не найгоршая: суадношанне даходаў да цэнаў жытла горшае ў Вільні, Варшаве і Кіеве, моцна горшае ў Бялградзе, Лісабоне, Лондане, Парыжы, Празе. Але цэны на кватэры ў Мінску ідуць угору, пакуль у Варшаве і Маскве зніжаюцца.

З пачатку 2025 года сярэдні «квадрат» падаражэў на 12,4 % і дасягнуў 1844 долараў, у дарагіх комплексах прадаюцца кватэры па 6000+ за м². Але асноўны попыт – на «хрушчоўкі» і танныя аднапакаёўкі: знайсці жыллё менш як за 50 тысяч долараў ужо складана.

Продажы падаюць – у жніўні зарэгістравалі толькі 1350 дамоваў, аднак цэны не зніжаюцца. Некаторыя тлумачэнні не вытрымліваюць крытыкі: расіяне купляюць толькі 5 % жытла, умацаванне рубля і рост сярэдняга заробку гістарычна не звязаныя з коштамі, будаўніцтва таксама паскорылася.

Больш верагодныя прычыны: дэфіцыт даступнага жытла (558 тысяч сем’яў у чарзе), слабасць гарадоў-спадарожнікаў і канцэнтрацыя працы ў сталіцы. Людзі баяцца, што танней не будзе, і купляюць цяпер — гэта стварае «прароцтва, якое само сябе ажыццяўляе».

эж