Сярод забароненых:
Кнігі Цімаці Снайдэра «Пра свабоду», Валянціна Акудовіча – «Код адсутнасці» і «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым».
Усе акаўнты электроннай бібліятэкі Kamunikat.org,
праект «Беларуская акадэмiя»,
Threads-акаўнт Zerkalo.io,
Акаўнт «Цэнтар Беларускай Салідарнасці» і шматлікія старонкі беларускай дыяспары,
сайт «Беларускі Нацыянальны Пашпарт»,
старонкі Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве ethno.art.by ў Інстаграме і Тэлеграме,
старонка Tribuna.com Беларусь у Threads,
профіль экс-кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку,
старонка гурта Brutto,
сайт незалежнай беларускай стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow,
група «Еўрарадыё» ў Аднакласніках.
Акрамя таго Міністэрства інфармацыі ў асобным спісе забараніла больш за трыццаць кніг.
Свабода/ав